Перейти к содержимому

Дзень роднай мовы і Сусветны дзень пісьменніка

Дзень роднай мовы і Сусветны дзень пісьменніка — цікавыя даты, якія не абышлі ўвагай навучэнцы нашага каледжа. Так, 25 лютага 2026 года ў бібліятэцы быў праведзены час лінгвіста «Сэрцам роднага слова краніся», у ходзе якога юнакі і дзяўчаты прынялі ўдзел у мовазнаўчых конкурсах і віктарынах. Паводле праведзенага мерапрыемства ўдалося набыць ці аднавіць карысныя веды і падмацаваць свой настрой пазітывам.